„Канцэрт жыцця”- фільм пра папулярную перадачу на хвалях радыё „Рацыя”



„Канцэрт жыцця”- фільм пра „Падляшскі канцэрт пажаданняў”, адну з найбольш папулярных перадачаў на хвалях Беларускага Радыё Рацыя, пасля паказаў у Беластоку наведвае Гайнаўшчыну. Пасля Курашэва, Дубін, Навасадаў і Барысаўкі сёння, 21 лістапада, паглядзець яго змогуць жыхары вёскі Хітра.

Фільм цягам пяці гадоў ствараўся з думкай аб слухачах радыё „Рацыя”, вялікая іх частка прыжывае на Гайнаўшчыне. Важна, каб яны паглядзелі і выказалі свае меркаванні на яго конт,  – кажа рэжысёр „Канцэрта жыцця”, наш рэдакцыйны калега Мікола Ваўранюк:

– Я думаю, што гэта заслуга перш-наперш тэмы папулярнасці “Падляшскага канцэрта пажаданняў” і герояў, якія выступаюць у гэтым фільме. Думаю, што калі паглядзяць, будуць абмяркоўваць, будуць новыя заўвагі. І гэта добра, дзеля гэтага рабіўся фільм.

Прэзентацыя фільма «Канцэрт жыцця» Міколы Ваўранюка адбудзецца сёння, 21 лістапада, у вясковай святліцы ў Хітрай на Гайнаўшчыне. Пачатак а 18 гадзіне.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя