Іван Мельнічук: Выдаў кнігу за свой кошт, іншага варыянту не было



Берасцейскіх дзетак парадавала добра ілюстраваная дзіцячая кніга пісьменніка-берасцейца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Івана Мельнічука “Я солнышку спасибо говорю”. Такі падарунак аўтар зрабіў за асабістыя сродкі да 1000-годдзя роднага Берасця.

Добрыя вершы, казкі і цікавыя дзіцячыя выразы не могуць не спадабацца дзецям. Яны вучаць дабру і справядлівасці, чытаюцца лёгка, кажа аўтар кнігі: 

– Чаго тут толькі няма – і гумар, адным словам, вельмі цікавая, вясёлая кніга. Трэцяя частка – гэта ўсё новае. І можа на вялікую рызыку я пайшоў – каб гэтую кнігу выдаць. 2300 рублёў прыйшлося пакласці. Здаю сваю кватэру для людзей, і за гэты кошт мы выкруціліся і змаглі выдаць гэтую кнігу. Бо інакш ніякай мажлівасці не было.

Паводле Івана Мельнічука, жыць прыйшлося ў доме дачкі, дзе жыве адразу чатыры сям’і. Але затое ёсць падказка для тэмаў.

Зараз пісьменнік рыхтуе новую кнігу для дзяцей на беларускай мове. І шкадуе, што адносіны як чыноўнікаў, так і людзей да кніг і літаратараў пагоршыліся.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя