Алена Кавальчук: Каліноўскі – мой герой



Гарадзенская журналістка Алена Кавальчук, якая працуе для выдання Hrodna.life, лічыць Каліноўскага сваім героем і таму збіраецца на перапахаванне ў Вільню 22-23 лістапада 2019 году.

– Варта паехаць на пахаванне Каліноўскага, таму што гэта бывае раз на ўсё жыццё. А для мяне гэта ўяўляе адмысловую каштоўнасць — паўстанне, змаганне за нашую незалежнасць. Гэта мой мясцовы герой, якога варта падтрымаць і ўшанаваць яго памяць.

Яшчэ ёсць магчымасць патрапіць у аўтобус, які арганізаваны гарадзенскай камандай #kalinouski2019 – у аўтобусе засталося яшчэ некалькі месцаў. Каб замовіць месца ў аўтобусе –трэба патэлефанаваць +375295082082 (Сяргей Верамеенка).

Беларускае Радыё Рацыя