У Менску будуць судзіць Паўла Севярынца
У Цэнтральнай раённай управе міліцыі Менску склалі адміністратыўны пратакол на сустаршыню БХД Паўла Севярынца — за парушэнне парадку правядзення масавых акцыяў.
Акцыя «Сустрэча свабодных людзей-2» прайшла ў Менску ў апошні дзень датэрміновага галасавання. Акцыю ініцыявалі БСДП (Народная грамада) Мікалая Статкевіча і «Еўрапейская Беларусь», у акцыі бралі ўдзел больш за 100 чалавек.
Пасля сустрэчы на плошчы Свабоды адбылося шэсце ўдзельнікаў акцыі праспектам Незалежнасці да Цэнтральнай выбарчай камісіі, дзе некалькі кандыдатаў у дэпутаты і спалілі на знак пратэсту свае пасведчанні.
Калі будуць судзіць, Паўла Севярынца яшчэ не вядома.
Беларускае Радыё Рацыя