Шорт-ліст “Прэміі года” аб’яўлены ў Берасці
Конкурс ладзіць агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.
„Прэмію сёлета будуць уручаць чацвёрты год запар для грамадскіх арганізацый і ініцыятываў,” — распавёў адзін з адказных Дзяніс Трацюк:
– Грамадская прэмія «Праект года» і «Валанцёр года» ладзіцца ўжо 4-ы год запар. У мінулым годзе мы зрабілі вялікае свята – гэта форум НДА. Вырашылі, што гэтую прэмію трэба працягваць. І працягнулі. І ў гэтым годзе збіралі заяўкі ад людзей, ад прадстаўнікоў НДА, якія намінавалі лепшыя, на іх погляд, праекты. Затым мы абралі дзесяць лепшых. Стварыўся шорт-ліст.
Афіцыйнае ўзнагароджанне пераможцаў запланавана на 23 лістапада. Абіраць пераможцу будуць госці цырымоніі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце