Камісію нацыянальных і этнічных меншасцяў Сойма ачоліла Ванда Навіцкая
Ёсць ужо склад соймавай Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў Польскага Сойму 9 склікання. Старшынёй камісіі абрана Ванда Навіцкая ад Левых дэмакратычных сілаў.
Намеснікамі старшыні сталі Збігнеў Канвіньскі ад „Грамадзянскай платформы” і Войцех Зубоўскі ад „Права і справядлівасці”.
У складзе камісіі 15 дэпутатаў, сярод якіх прадстаўнік ад Падляшша Яўген Чыквін ды прадстаўнік нямецкай меншасці Рышард Гала. Агулам у камісіі 7 прадстаўнікоў ад „Права і справядлівасці”, 4 ад „Грамадзянскай кааліцыі”, два ад Левых дэмакратычных сілаў і адзін дэпутат незалежны.
Абавязкі Камісіі нацыянальных меншасцяў уключаюць пытанні, звязаныя з падтрыманнем культурнай спадчыны нацыянальных меншасцяў, этнічных і моўных меншасцяў і абароны іх правоў, а таксама рэалізацыю прынцыпу роўнага звароту незалежна ад расавай і этнічнай прыналежнасці і нацыянальнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ru.golos.ua