Беларуская графіка 1920-30 гадоў на выставе ў Полацку



У Полацкай мастацкай галерэі адкрылася выстава, на якой упершыню ў Полацку прэзентуюцца графічныя творы беларускіх мастакоў 1920-1930 гг. са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

На выставе прадстаўлены работы мастакоў – М.Філіповіча, Я.Драздовіча, С.Юдовіна, Л.Зевіна, Р.Семашкевіча, М.Пашкевіча, М.Эндэ, Я.Тайца, Г.Віера, С.Кішінеўскага, М.Владычынай, П.Сергіевіча, М.Горшмана, А.Аксельрода, А.Бразера.

Выстава”І рай і боль на Песеннай зямлі”працягвае доўгачасовы навукова-экспазіцыйны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”У пошуках страчанага”. Работы мастакоў, якія прадстаўлены на выставе, захавалі і данеслі да нашага часу аблічча Беларусі 1920-1930 гг. – гэта помнікі мастацтва традыцыйнай народнай культуры, этнічныя тыпы, гарадскія і сельскія краявіды.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік