Чарговая перамога Домрачавай



Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава дамаглася чарговай вікторыі на этапе Кубку свету. На гэты раз яна выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 км, якая прайшла ў Антхольцы. На двух стралковых рубяжах ДД была бездакорнай і ў выніку апярэдзіла сярэбраную прызёрку і сваю асноўную канкурэнтку Кайсу Мякярайнен з Фінляндыі на 26,9 секунд. Бронзавай прызёркай стала немка Лаура Дальмаер.

Вельмі добра выступіла і іншая прадстаўніца Беларусі – Надзея Скардзіна таксама не хібіла пры стральбе і ў выніку паказала 7-ы час. Надзея Пісарава ў выніковым пратаколе – 26-я, Ірына Крыўко – 43-я ( у іх па адным промаху), Настасся Дубарэзава – 47-я (два выстралы міма).

У агульным заліку Кубку свету Мякярайнен па-ранейшаму наперадзе – 612 ачкоў. Домрачава ў змаганні за Вялікі крышталёвы глобус да яе падцягнулася – 560 пунктаў. Трэцяй з адставаннем ідзе украінка Валя Семярэнка – 479 ачкоў. Надзея Скардзіна ўзьнялася на 13-ю пазіцыю – 286.

Беларускае Радыё Рацыя