Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі наведаюць Беларусь



Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста і міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ 25 лістапада наведаюць з рабочым візітам Беларусь.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў правядуць перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Таксама запланавана іх сустрэча з кіраўніцтвам краіны.