Традыцыйны паланэз у Беластоку



Каля сарака параў затанцавала традыцыйны паланэз падчас гарадской стодзёнкі ў Беластоку. Маладыя людзі з усіх сярэдніх школаў апранутыя былі ў бароковыя строі, якія навязваюць да былых уласнікаў Беластока сям’і Браніцкіх.

У першай пары карагода разам з Ізабеляй Браніцкай танцаваў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі.

 – Мы захоўваем нашыя традыцыі, паказваем людзям, як было калісьці, як людзі раней апраналіся, як усё раней выглядала.

Канец студзеня – гэта традыцыйны час баляў ліцэістаў, гэтак званых стодзёнак. Дакладна з сто адзін дзён сёлетнія матурысты прыступяць да экзамена на атэстат сталасці.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя