БГК імя Мяшкова перамог у Лізе чэмпіёнаў «Вардар»
БГК імя Мяшкова выйграў у „Вардара” з лікам 31:22 і перапыніў серыю паразаў у Лізе чэмпіёнаў. Самым выніковым у БГК стаў Мікіта Вайлупаў, які закінуў 12 мячоў у брамку супернікаў.
Свой наступны матч чэмпіёны Беларусі правядуць 30 лістапада ў Кельцах супраць „Вівэ”, у складзе якога гуляюць беларускія гандбалісты Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА