Беларусь знайшла найбуйнейшага замежнага спажыўца сваёй атамнай энергіі
Украіна ў 2020 годзе плануе закупіць у Беларусі 2,1 мільярда кілават-гадзін электраэнергіі. Такі аб’ём ужо ўключаны ў прагнозны баланс электрычнай энергіі Аб’яднанай электрычнай сістэмы Украіны на будучы год, паведамляе svaboda.org.
Пры гэтым у Кіеве падкрэслілі, што размова ідзе выключна пра пастаўку беларускай энергіі на ўнутраны рынак, а не для яе далейшага рээкспарту.
Беларускі і ўкраінскі бакі заявілі таксама пра намер пабудаваць новыя электрасеткі. Найперш — паміж украінскай Роўненшчынай і беларускай Берасцейшчынай. Апроч таго, плануецца мадэрнізаваць ужо існыя паветраныя лініі электраперадачы Мазыр — Чарнобыльская АЭС і Гомель — Чарнігаў.
З моманту адкрыцця энергетычнага рынку ва Украіне, Беларусь цягам ліпеня—кастрычніка паставіла ўкраінскім спажыўцам 644,9 мільёна кілават-гадзін і выйшла на першае месца ў аб’емах паставак.
Фота belnaviny.by