Васіль Палякоў: На скаргі прыходзяць адпіскі з акруговых камісій



У Гомелі назіральнікі атрымліваюць адпіскі на свае скаргі з акруговых камісій. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі “Права выбара” Васіль Палякоў.

Назіральнікі звярталі ўвагу акруговых камісій, што яўка на выбарах не перавышае 30%. Аднак, як гаворыць Васіль Палякоў, акруговыя камісіі адпісалі, што візуальны падлік не мае прававога значэння, бо не прадугледжаны заканадаўствам.

– Замест таго, каб яны правяралі факты, якія былі паведамлены ў скарзе… Апынулася, што гэта назіральнікі дрэнна лічылі. А на ўчастку былі назіральнікі іншыя, ад «Белай Русі», ад БРСМ, вось яны кажуць, што ўсё было выдатна. Таму назіральнікі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, ад Руху «За Свабоду» – гэта людзі, якія выдумалі нейкія лічбы і імкнуцца ачарніць участковыя камісіі.

Як паказваюць афіцыйныя дадзеныя, у Гомельскай вобласці яўка на выбары склала больш за 81%. У Палату прадстаўнікоў не прайшоў ніводны апазіцыйны кандыдат.

Беларускае Радыё Рацыя