На дарогах Беларусі сёлета загінула больш за 400 чалавек



Пра гэта 26 лістапада ў Менску паведаміла журналістам старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

– У нас на сённяшні дзень 3007 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 400 чалавек загінулі і 2939 атрымалі пашкоджанні. І калі браць статыстыку за лістапад, то атрымліваецца, што ў лістападзе ў нас 45 чалавек загінулі, 263 атрымалі раненні. З гэтых 45 чалавек, канешне, большая частка пешаходы. Кастрычнік і лістапад прыносіць нам вельмі вялікі траўматызм сярод неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

З 1 снежня па 1 сакавіка за ўдзел у дарожным руху транспарту без зімовых шын прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні. Таксама забаронены выезд на дарогу машын са зношаным пратэктарам, вышыня малюнка якога складае менш як 4 мм.

Беларускае Радыё Рацыя