Праект бюджэту Беларусі на 2020 год прыняты ў другім чытанні



Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні праект бюджэту Беларусі на 2020 год.  Упершыню за апошнія шэсць гадоў ён сфармаваны з бюджэтным дэфіцытам — на амаль мільярд рублёў (гэта 0,7% валавога ўнутранага прадукта). Прадугледжваецца рост ВУП на 1,9%, прагназуецца інфляцыя 5%, стаўка рэфінансавання — 9,5%, цана нафты — 60 долараў за адзін барэль. На заробкі працаўнікоў бюджэтнай сферы дадаткова збіраюцца накіраваць мільярд васямсот мільёнаў рублёў.

Мінфін Беларусі прагназуе бюджэтны дэфіцыт да 2023 года. Прычына — расейскі „падатковы манеўр”, праз які знізіцца памер вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты.

Беларускае Радыё Рацыя