У Гародні „вярнулі” на месца помнік Вітаўту Вялікаму



У Гародні паміж Старым і Новым Замкам паставілі адноўлены драўляны помнік Вітаўту Вялікаму. 

Помнік, які паставілі ў Гародні ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзя, забралі на рэканструкцыю ў верасні 2019 года, каб папярэдзіць яго падзенне, бо помнік быў у аварыйным стане. Пасля дэмантажу ў сеціве  з’явілася  петыцыя за ўсталяванне бронзавага помніка вялікаму князю. Аднак ўлады горада  14 лістапада напісалі адказ блогеру Яўгену Аснарэўскаму на петыцыю за ўстаноўку новага помніка Вітаўту. Стала вядома, што гарадскія ўлады ў найбліжэйшай будучыні плануюць вярнуць драўляную статую вялікага князя да замкаў пасля рэстаўрацыі. Новага помніка ў планах пакуль няма.

І вось помнік 27 лістапада 2019 года вернуты на сваё старое месца, Помнік умацаваны стальнымі кольцамі і пафарбаваны ў цёмны колер, і бачна, што працы на ўсталяванні помніка яшчэ да канца не завершаны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча