Фотафакт: Крыж у гонар жаўнераў Першай Сусветнай



На Піншчыне, ў вёсцы Парэчча, на вайсковых могілках раённыя камунальнікі ўсталявалі вялікі металічны крыж і шыльду з надпісам: “Тут пахаваны воіны, якія загінулі ў гады Першай Сусветнай вайны”.

Як адзначае краязнаўца Эдвард Злобін – у Парэчча захавалася адныя з найвялікшых гарнізонных могілак перыяду Першай Сусветнай вайны. Таксама цікавасць выклікае вялізны нямецкі штабны бункер, які захаваўся ў вёсцы ў лесе на заходнім беразе Ясельды. З кастрычніка 1915 па восень 1918 года сучасны Пінскі раён быў падзелены лініяй фронту.

Таксама не меншую ўвагу выклікаюць пахаванні жаўнераў вайны (1914-1918) у вёсцы Невель і на старажытных могілках Пінска. Усе яны ўзятыя пад ахову дзяржавай, як гісторыка-культурная каштоўнасць.

На фота: Той самы крыж з шыльдаю ўсталяваны пінскімі раённымі камунальнікамі.

На фота: Шыльда каля крыжа.

На фота: Жыхары Парэчча кажуць, што тут пахаваны кайзераўскі генерал.

На фота: Такія знакі з’явіліся сёлета каля ўсіх вайсковых пахаванняў Піншчыны.

На фота: Недзе з сярэдзіны 1990-х гадоў цывільныя могілкі закранулі частку гарнізонных.

На фота: Усё, што засталося ад колішняй агароджы вайсковых могілак.

На фота: Пахаванні жаўнераў Першай Сусветнай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя