Еўрапарламент зацвердзіў склад новай Еўрапейскай камісіі



Еўрапейскі парламент зацвердзіў склад новай Еўрапейскай камісіі. Яе ўзначаліць Урсула фон дэр Ляен. У сваю чаргу, адным з камісараў стане Януш Вайцяхоўскі. Польскі палітык будзе камісарам па сельскай гаспадарцы.

Еўрапейская камісія нясе адказнасць за бягучую палітыку Еўрапейскага звязу. Яна можа прадстаўляць новыя прапановы заканадаўства ЕЗ. У сваю чаргу пасада камісара адпавядае пасадзе міністра ў нацыянальным урадзе. Кожная краіна супольнасці мае ў камісіі свайго прадстаўніка. У парламенце цяперашняга склікання ўпершыню не будзе камісара з Вялікабрытаніі, якая плануе выйсці з еўразвязаўскай супольнасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фото: novostipmr.com