Дзяржава абяцае індывідуальны падыход да асуджаных за наркотыкі



Дзяржава разглядае магчымасць даць другі шанец тым, хто ўпершыню быў асуджаны за наркотыкі, — прыярытэтам стане індывідуальны падыход да кожнага, хто сядзіць па наркатычным артыкуле. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, –  паведамляе Tut.by.

“Зыходзячы з прынцыпу справядлівасці, прэзідэнт даручыў паглядзець, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Магчыма, людзі ўжо ўсвядомілі, зразумелі, што яны спатыкнуліся, памыліліся. Калі яны сталі на шлях выпраўлення, магчыма і ўмоўна-датэрміновае вызваленне..”, — распавёў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Ён падкрэсліў, што кожная справа будзе разглядацца індывідуальна. Пры гэтым будуць улічвацца абставіны здарэння, асоба асуджанага, яго паводзіны. Адным з крытэраў стане гатоўнасць сваякоў ўзяць на сябе адказнасць за гэтых людзей.

Фота lidanews.by