З пачатку года істотна выраслі цэны на многія прадукты



З пачатку года ў Беларусі істотна выраслі цэны на малако, кісламалочныя прадукты, масла ды іншыя харчы. Але для некаторых пазіцый – як свініна, макаронныя вырабы – цэны зменшыліся, пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу цэн, які правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Паводле афіцыйных падлікаў, інфляцыя ў Беларусі за першыя 10 месяцаў года склала 3,9 працэнта.  У параўнанні з цэнамі, якія былі ў снежні летась, малочная прадукцыя, грэчка, садавіна і шэраг іншых прадуктаў істотна падаражэлі. Так, цэны на грэчку выраслі на 18,4 працэнтаў, на садавіну – 13,9 працэнтаў. Масла, малако і малочныя вырабы сталі даражэй на 8–9 працэнтаў. Затое свініна патаннела на тры працэнты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Shutterstock.com