Вікторыя Азаранка ў 1/8-й Australian Open
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка здодела выйсці ў 4-ы круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У матчы 1/16-й фіналу яна сустракалася з чэшкай Барбарай Заглававай-Стрыцавай і перамагла ў двух сетах – 6:4, 6:4. Першую партыю Азаранцы ўдалося ўзяць толькі з трэцяга сет-болу. Моц гульні Вікторыі нарастала. На старце другой партыі яна ўпэўнена выйграла запар тры геймы. Аднак, Стрыцавай удалося ўсё ж навязаць суперніцы свой тэніс і яна параўняла лік – 3:3. Што цікава, апаненткі часцей бралі чужую падачу, чым сваю. Стрыцава вельмі часта падала на корт і адчайна змагалася, закідваючы беларуску непрыемнымі „свечкамі”. Але ўрэшце Азаранка рэалізавала скрыты матч-бол. Апошні гейм быў напружаным, тым не менш Азаранка выйграла з першага матч-болу.
У 1/8-й фіналу беларуска сустрэнецца з славачкай Дамінікай Цыбулкавай (11-ы нумар пасеву). Па сетцы пераможца гэтай пары трапіць на мацнейшую ў паядынку Сірэна Уільямс (ЗША, 1-ы нумар) – Гарбін Мугуруса (Іспанія, 24-ы).
Беларускае Радыё Рацыя