У Беларусі ад галалёдных траўмаў пацярпелі больш за 400 чалавек



У Беларусі з 28 лістапада ад галалёдных траўмаў пацярпелі 408 чалавек, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

З усіх пацярпелых і тых, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў паліклінікі, траўмапункты, стацыянарныя лячэбныя ўстановы шпіталізаваны 108 чалавек, а амбулаторную дапамогу атрымалі 300 чалавек. „З-за галалёднай траўмы пацярпелі не толькі дарослыя, але і дзеці. Так, з усіх дзяцей і падлеткаў, якія звярнуліся, 16 былі агледжаныя амбулаторна, 9 — шпіталізаваныя”, — адзначыла прэс-служба.

Больш за ўсё пацярпелі жыхары Менска (243 чалавекі), а таксама Магілёўскай (52), Віцебскай (42), Менскай (40), Гомельскай (31) абласцей. Галалёд пакуль што не закрануў Берасцейскую і Гарадзенскую вобласці.

Паводле звестак Белгідрамета, днём 30 лістапада (субота) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі на дарогах чакаецца галалёдзіца. У Мінску таксама на дарогах чакаецца галалёдзіца.

belapan.by