Ігар Барысаў: Можа ануляваць фальсіфікатарам карты паляка?
Міністрам замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Авіста перададзены звесткі на асобных прадстаўнікоў участковых выбарчых камісій, якія датычныя да фальшавання выбараў у Беларусі.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігар Барысаў кажа, што Польшчы таксама трэба звярнуць увагу на злачынцаў, якія крадуць у народа выбар і фальсіфікуюць працэсы. Ігар Барысаў перакананы, што фальсіфікатары выбараў вельмі баяцца санкцый з боку еўрапейскіх дзяржаў:
– У тым небясьпека, асабліва ў заходніх абласцях Беларусі, дзе вельмі шмат завязана на Польшчу, дзе дзеці гэтых чальцоў вучацца ў Польшчы ці іншых краінах. І для іх жыццёва важна наведваць гэтыя краіны. Акрамя таго, частка з гэтых людзей, якія ўваходзяць у камісіі, я больш чым перакананы, што маюць карту паляка. І калі мы будзем сустракацца з прадстаўнікамі польскай амбасады, будзем запытваць, ці патрэбны ім такія палякі?
«Вірус маразму і паталагічнай схільнасці да парушэння закону наўрад ці патрэбны дэмакратычнай Польшчы. Таму польскія ўлады, а таксама ўрады Швецыі і Фінляндыі наўрад ці праігнаруюць звесткі пра тых, хто з года ў год фальсіфікуе выбары ў Беларусі.
Цалкам матрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск