Пуцін і Лукашэнка дамовіліся сустрэцца да канца года



Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся сустрэцца да канца 2019 года.

Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў, – перадае РБК. “Учора ў Бішкеку было кароткае абмеркаванне паміж Пуціным і Лукашэнкам, яны дамовіліся, што да Новага года сустрэнуцца”, — сказаў Пяскоў, адзначыўшы, што афіцыйнае аб’яўленне сустрэчы Крэмль зробіць пазней.

Раней паведамлялася, што гэтая сустрэча мае адбыцца 7-8 снежня. Таксама сёння ў размове з TUT.BY пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб стварэнні агульнага ўраду і парламента.

Фота ТАСС