У Беларусі людзі ўсё больш галасуюць нагамі
Непоўных 5 месяцаў працы ў Польшчы дарожным рабочым задаволілі 28-гадовага Сяргея Банасевіча ў плане працоўных адносін і аплаты працы. Яму, тэхнару з вышэйшай адукацыяй, патрэбна ў Беларусі працаваць 3 месяцы, каб атрымаць польскі заробак за месяц.
Вяртацца ў Беларусь, калі нічога не зменіцца, Банасевіч не плануе. Ён звязвае сваю будучыню з Польшчай, кажа Сяргей Банасевіч, які завітаў на некалькі дзён дадому :
– Паеду туды, бо тут за капейкі я працаваць не гатовы. Мне трэба ствараць сям’ю. Планую атрымаць від на жыхарства. Тут робіцца толькі горш. Тут нічога не мяняецца. Тут робіцца толькі горш. Калі нічога мяняцца не будзе, тут усе будуць галасаваць нагамі. Я там адчуў сябе чалавека. Мяне ўсё задавальняе.
Паводле Сяргея, ён страціў працу з-за канфлікта з міліцыяй, у якім не быў вінаваты. Судзіўся амаль год, але справядлівасці не дабіўся – міліцыя ў Беларусі заўсёды права.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя