Напад на Лонданскім мосце прызнаны тэрактам



Інцыдэнт на Лонданскім мосце, у выніку якога пацярпелі некалькі чалавек, прызнаны тэрактам. Нападнік забіты. На ім, як паведаміла паліцыя, было замацавана фальшывае выбуховае прыстасаванне.

Шэраг СМІ паведамлялі пра тое, што на мосце адбыўся стрэл. Па іншых звестках, быў здзейснены напад з нажом.

Лонданскі мост і прылеглыя да яго вуліцы на абодвух берагах Тэмзы ачэпленыя, на месца прыбылі дзясяткі паліцэйскіх.

Два з паловай гады таму на Лонданскім мосце адбыўся тэракт: мікрааўтобус на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп людзей, загінулі 8 чалавек. У той жа вечар яшчэ адзін напад быў здзейснена ў раёне Баро-маркет (ён таксама быў кваліфікаваны як тэракт).

euronews.com