Полацкага блогера арыштавалі за рэпост у сацыяльных сетках



Полацкага блогера Алеся Круткіна арыштавалі на 15 сутак за рэпост у сацыяльных сетках.

Суддзя палічыў, што публікацыя ўтрымлівала „прызыў на незаконнае мерапрыемства на Кастрычніцкай плошчы ў Менску”. Круткін правёў ноч на 29 лістапада ў полацкім ізалятары часовага ўтрымання, але ў суд яго з раніцы не прывезлі. Мясцовыя актывісты знайшлі яго ў РАУС, паведамляе „Віцебская вясна”.

Алеся абвінавацілі ў тым, што ён 12 лістапада перапісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы паведамленне „з заклікам на незаконную акцыю”. Блогер зрабіў перапіс інфармацыі з групы „Еўрапейская Беларусь” аб правядзенні перадвыбарчага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 15 лістапада.

Круткін сваю віну не прызнаў. Ён не лічыць гэты рэпост заклікам на незаконнае мерапрыемства ў перыяд выбарчай кампаніі. Блогер мае намер абскардзіць гэтае рашэнне Полацкага суда, але прызнаўся, што не ведае, як гэта зрабіць, знаходзячыся ў ІЧУ.