Беларускі рубель абясцэньваецца найхутчэй на постсавецкай прасторы
Беларускі рубель заняў першае месца на тэрыторыі былога СССР па абясцэньванні да даляра ў лістападзе.
Як сведчыць праведзены агенцтвам БелаПАН параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 кастрычніка і 30 лістапада, афіцыйны курс амерыканскай валюты павялічыўся за месяц на 2,64%. Далей ідуць Латвія, Літва і Эстонія з ростам курсу на 1,5%.
Каціроўка амерыканскай валюты не змянілася ў Азербайджане і Туркменістане, знізілася – у Таджыкістане, Малдове, Казахстане і Украіне (на 3,8%).