Бензін і дызельнае паліва зноў даражэюць у Беларусі
З 1 снежня рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».
Абгрунтаванне павышэння цаны – «зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да асноўных валют, рост у лістападзе цаны нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ».
Беларускае Радыё Рацыя