Латвія прапануе рэвізію праграмы „Усходняе партнёрства”
Гэтая краіна старшынствуе ў Еўрасаюзе цягам першага паўгоддзя 2015-га. У траўні ў Рызе пройдзе Саміт Усходняга партнёрства.
Паводле дзяржсакратара МЗС Латвіі Андрэйса Пілдэговічса, вынікі пяцігадовай працы праекта вымушаюць перагледзіць некаторыя яго пазіцыі, больш сканцэтравацца на практыцы – эканоміцы, бізнэсе, адукацыі і г.д.
– Мы ў гэтых адносінах не хочам кідацца вялікімі палітычнымі мэтам, а паспрабаваць у гэтае паўгоддзе як мага больш практычных рэальных дасягненняў па набліжэнні нашых агульных стандратаў.
У той жа час, падкрэсліў Андрэйс Пілдэговічс, праблемы грамадзянскай супольнасць не будуць цалкам пазбаўленыя ўвагі Усходняга партнёрства.
Беларускае Радыё Рацыя