У каталікоў пачынаецца перыяд радаснага чакання калядных святаў
У каталіцкім касцёле пачынаецца перыяд Адвенту. Ён ахоплівае чатыры нядзелі і працягнецца да калядных святаў. Вернікі рыхтуюцца да прыходу на свет Ісуса Хрыста. Слова «адвент» на лацінскай мове азначае «прыход», гэта радасны перыяд чакання прыходу збавіцеля.
Па словах пробашча варшаўскага кафедральнага сабору ксяндза Богдана Бартолда, у гэты дзень адначасова пачынаецца таксама літургічны і душпастырскі год у касцёле.
«Добра, што новы літургічны год пачынаем з малітвы і разважанняў», – адзначае святар. Першы год новай душпастырскай праграмы, якая пачынаецца сёння, 1 снежня, пройдзе пад лозунгам «Вялікая таямніца веры».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: fronda.pl