У Берасці абмеркавалі платформу незалежнага прафсаюза РЭП
Берасцейская абласная арганізацыя прафсаюза РЭП правяла круглы стол па абмеркаванню платформы незалежнага прафсаюза РЭП.
Да ўдзелу ў круглым стале былі запрошаны не толькі сябры прафсаюзу РЭП, але і сябры Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, кажа кіраўнік прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк:
– Тут можна шмат чаго дадаць. Кожны пункт можна пашырыць.
Валянцін Лазарэнкаў: Мы зноў ідзем ад мінімальна-спажывецкага бюджэта. І зноў чалавек не можа нават існаваць. Мінімальны спажывецкі бюджэт – гэта пасляваенны, катастрофы.
Ігар Маслоўскі: Платформа адлюстроўвае ўсе выклікі грамадства. Але ж, на мой погляд, яе рэалізацыя магчыма толькі пры змене ўлады.
Людміла Дзенісенка: Нашая партыя выступае супраць страхавой медыцыны.
Ад Людмілы Дзенісенкі паступіла слушная прапанова аб 7-гадзінным працоўным дні. Гэта абсалютна магчыма пры аўтаматызацыі і будучай робатызацыі вытворчасці. Вызваленыя гадзіны карысней будзе аддаць сям’і. Амаль дзвюхгадзінная праца па абмеркаванню платформы дазволіла скарэктаваць прапановы, над якімі будуць працаваць незалежныя дэмакратычныя прафсаюзы і партыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя