Лукашэнка прыбыў у Бялград



Аляксандр Лукашэнка прыбыў сёння з афіцыйным візітам у Сербію. Самалёт беларускага кіраўніка прызяміўся ў аэрапорце Ніколы Теслы ў Бялградзе, паведамляе belta.by.

Нягледзячы на дождж, у аэрапорт сустракаць Аляксандра Лукашэнку прыехаў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч

Сёння Аляксандр Лукашэнка і Аляксандр Вучыч правядуць нефармальныя перагаворы за вячэрай, а заўтра ў Палацы Сербіі адбудзецца афіцыйная сустрэча, дзе яны абмяркуюць развіццё палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння. Асаблівую ўвагу ўдзеляць перспектывам павелічэння тавараабароту, ініцыятывам па стварэнні сумесных вытворчасцей і запуску ўзаемных інвестыцыйных праектаў. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках.

Праграмай візіту Аляксандра Лукашэнкі прадугледжана сустрэча са старшынём Народнай скупшчыны Сербіі Маяй Гойкавіч і дэпутатамі вышэйшага заканадаўчага і канстытуцыйнага органа краіны.

Паралельна візіту Лукашэнкі ў Бялградзе пройдзе беларуска-сербскі бізнес-форум. Дзелавыя колы абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, вытворчасці прадуктаў харчавання, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі і іншых галінах. Чакаецца, што ў час бізнес-форуму будуць падпісаны кантракты на пастаўку беларускай прадукцыі прыкладна на $100 млн.