У Беларусі з 1 снежня змяніліся межы некаторых абласцей



У Беларусі з 1 снежня змяніліся межы Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей, а таксама іх раёнаў і горада Жодзіна. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Усе змены цэнтралізавана будуць унесеныя ў Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці і Рэестр адрасоў піша БелТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Не будзе спаганяцца пошліна за выдачу дакумента, якi сведчыць пра права на зямельны ўчастак. Таксама не трэба будзе плаціць за ўнясенне змяненняў у дакументы з інфармацыяй пра адрас. Дзеянне дамоў арэнды зямельных участкаў, чые межы зменяцца, працягнецца да спынення тэрміну арэнды.