Уладзімір Парфяновіч: У наступным годзе займуся жывёлагадоўляй



Трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні распавёў пра тое, як адзначыў свой Дзень народзінаў і пра будучыя планы.

Нагадаем, што Уладзімір Парфяновіч працаваў у трэнерскім штабе нацыянальнай каманды Расеі, зборнай Польшчы, а зараз ён – звычайны трэнер у дзіцячай спартыўнай школе ў Мастах Гарадзенскай вобласці. 2 снежня Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў сваё 61-годдзе.

Уладзімір Парфяновіч: Адначыў – гэта вельмі гучна сказана. 2 снежня ў мяне быў звычайны працоўны дзень, хаця віншаванняў, безумоўна, хапала. Зараз, як і раней, працую ў дзіцячай спартыўнай школе, трэнірую. А ўсё астатняе мяне не асабліва цікавіць, калі бачу, што ў краіне адбываецца. Не хачу ніякіх высокіх пасад, хочацца проста працаваць і атрымліваць ад гэтага асалоду.

РР: Што ў планах?

Уладзімір Парфяновіч: У наступным годзе, калі споўніцца 62 гады, планую на пенсію. Магчыма, ужо ў верасні пакіну працу, бо менавіта ў гэты час фармуюцца спартыўныя групы. Які сэнс іх фармаваць, калі збіраюся на пенсію?

РР: І чым будзеце займацца без спорта?

Уладзімір Парфяновіч: Магчыма, займуся жывёлагадоўляй, а то і Партыю жывёлаводаў можна зарэгістраваць. Гэта жарт, натуральна, але час пакажа, што будзе далей. Здароўя ў мяне яшчэ хапае.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя