Памер дзярждоўгу плануецца знізіць да 25% ВУП



На разглядзе ў Мінфіне знаходзіцца праект праграмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі да 2025 года, якая ўключае падпраграму па кіраванні дзярждоўгам, паведаміў 3 снежня ў Савеце Рэспублікі міністр фінансаў Максім Ермаловіч.

Паводле яго слоў, дакумент прадугледжвае паэтапнае зніжэнне ўзроўню дзярждоўгу да 25% ВУП блізу 2025 года. Пры гэтым дзяржава не збіраецца стрымліваць рост звязаных запазычанняў.

Вялікі аб’ём сродкаў мы абмяркоўваем па прыцягненні доўгатэрміновых рэсурсаў у межах нашага супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Гэтыя сродкі выдзяляюцца на камфортных умовах, яны будуць накіроўвацца на стварэнне сацыяльнай і эканамічнай інфраструктуры, і мы не хацелі б гэты доўг стрымліваць„, — растлумачыў Ермаловіч.

Ён звярнуў увагу, што 3 снежня падпісанае пагаднення з ЕБРР аб фінансаванні дарожнай інфраструктуры на 259 млн еўра. „Такія крэдыты з доўгімі тэрмінамі пагашэння, з нізкімі стаўкамі дастаткова камфортныя для бюджэту, дазваляюць падтрымліваць высокі ўзровень выдаткаў на інфраструктуру, пашыраць сферы выкарыстання„, — адзначыў Ермаловіч.

Што да незвязанага дзярждоўгу, працягнуў ён, „то палітыка Мінфіна простая і яе можна пралічыць”.

Штогод мы плануем 75% дзярждоўгу пагашаць за кошт новых запазычанняў, а 25% пагашаць за кошт непазыковых крыніц. Вырашэнне гэтай задачы залежыць ад таго, як будзе выконвацца бюджэт„, — сказаў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, такі падыход будзе прыводзіць да паступовага скарачэння ўзроўню дзярждоўгу.

„Задача досыць амбіцыйная — знізіць узровень дзярждоўгу да ВУП з наяўных 36% да 25% блізу 2025 года. Гэта складаная задача, яе вырашэнне залежыць ад шматлікіх фактараў, але як мэтавы паказчык для працы Мінфіна ў галіне менеджменту дзярждоўгу задача цалкам зразумелая, будзем яе спрабаваць вырашаць„, — сказаў Ермаловіч.

Згодна са звесткамі Мінфіна, на 1 лістапада дзярждоўг Беларусі (без уліку гарантаванага) склаў 42,7 млрд рублёў і скараціўся на 2,7 млрд рублёў у параўнанні з пачаткам года.

БелаПАН

Фота: БелТА