Лукашэнка: Створаную ў Беларусі незалежную дзяржаву неабходна захаваць



Створаную ў Беларусі незалежную дзяржаву неабходна захаваць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 снежня на нарадзе з актывам Менскай вобласці.

«Мы стварылі першую ў гісторыі [Беларусі] незалежную дзяржаву. Але трэба яе захаваць», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі кіраўнік таксама выказаўся за тое, каб ва ўладу прыходзіла новае пакаленне: «Каб мы спакойна маглі, гледзячы на сваіх дзяцей, якія будуць кіраваць гэтай краінай (я не пра сваіх дзяцей кажу, мае дзеці не будуць кіраваць краінай, гэта я вам паабяцаў)… Каб нашы дзеці жылі ў гэтай краіне і радаваліся, што мы ім падарылі гэтую суверэнную і незалежную краіну».

Паводле яго слоў, «пэўныя сілы часам спрабуюць рознымі метадамі разгайдаць краіну». «Мы гэтага не павінны дазволіць. І гэтыя парламенцкія выбары паказалі, што мы гаспадары ў краіне», – рэзюмаваў Лукашэнка.

БелаПАН