На навагоднія святы БЧ прызначыла 88 дадатковых цягнікоў
Яны будуць курсіраваць па ўнутрырэспубліканскіх маршрутах, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
З 25 снежня па 11 студзеня Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі і павялічыла перыядычнасць курсіравання саставаў у міжрэгіянальным паведамленні.
Цягнікі будуць хадзіць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Менск —Гомель, Менск — Берасце, Менск — Пінск, Менск — Калінкавічы — Гомель, Мазыр (ст. Козенкі) — Менск.
У прэс-цэнтры магістралі нагадалі, што рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах краіны адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.