Чыноўнік скраў вялікія грошы ў Еўразвяза



Намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама асудзілі за тое, што скраў грошы Еўразвязу, але адпусцілі дахаты.

Суд Глыбоцкага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 34-гадовага былога намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе абласнога суда.

Абвінавачаны займаў пасаду намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама ў 2015-2018 гадах. У гэты час ён з калегам і яшчэ адным чалавекам дамовіліся прысвоіць грошы, якія выдзеліў Еўразвяз для аплаты працы каманды па рэалізацыі міжнароднага праекта.

Былы чыноўнік вінаватым прызнаў сябе цалкам, раскаяўся ў злачынстве. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць кіроўныя пасады на 5 гадоў. Да абвінавачанага ўжыта адтэрміноўка выканання прызначанага асноўнага пакарання на 3 гады.

Беларускае Радыё Рацыя