Фільм блогера NEXTA прызнаюць экстрэмісцкім?



Фільм блогера NEXTA «Лукашенко. Уголовные материалы» ў кроку ад таго, каб быць афіцыйна прызнаным экстрэмісцкім. Адпаведны суд адбыўся і пастанова аб нібыта знойдзеным у фільме экстрэмізме ўжо вынесеная.

Аднак спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рэгулярна папаўняецца, прычым беларускія ўлады, здаецца, зразумелі, як падаваць гэтую інфармацыю на Захадзе, кажа актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок:

– Калі раней трэба было фальсіфікаваць пратаколы, хтосьці матам лаяўся. Прыходзілі дамоў да людзей і казалі, што ты лаяўся матам і адпраўлялі на 15 сутак. Разумееце, грамадскае месца – у сябе дома. Але ўсе разумелі, што гэта фэйк, што гэта нейкая лухта: і суддзя, і ўчастковы, які гэта фальсіфікаваў. І таму яны зрабілі заканадаўчую дубінку. А гэты закон дазваляе ім рабіць пераслед актывістаў ужо на законнай глебе істотна ў плане продажу Захаду сваіх дзеянняў.

Захаду цяпер беларускія ўлады могуць сказаць – «вы ж таксама пераследуеце за экстрэмізм, вось і мы пераследуем». Аднак само існаванне падобнага спісу часта спрыяе інтарэсу моладзі. Знаходжанне якога-небудзь відэа ці фотаматэрыялу, сімвала ў спісе забароненых прыцягвае ўвагу, таму ў гэтым выпадку ўлады самі адстрэльваюць сабе нагу, – зазначыў Мікола Дзядок.

Цалкам размова ў гукавым файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя