Валянцін Лазарэнкаў: Вяскоўцы засталіся без чэкаў „Жыллё” і „Маёмасць”
Да экс-кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў Валянціна Лазарэнкава звярнуліся звыш 30 чалавек, якія не атрымалі чэкі „Жыллё” і „Маёмасць”.
У некаторых яны ёсць, але неперарэгістраванымі чэкамі “Жыллё” ўжо нельга скарыстацца, а чэкі “Маёмасць” людзі не ведаюць, куды ўкласці, кажа Валянцін Лазарэнкаў:
– І сама ўлада мясцовая ў Спорава, як высвятляецца, спрыяла таму, каб яны не атрымала гэтыя чэкі, бо было заяўлена з боку ўлады, што ў сельскай мясцовасці гэтыя чэкі не працуюць. То-бок, нельга прыватызаваць хаты саўгасаў, калгасаў. Гэты падман патрэбна вырашыць на карысць грамадзян. Гэта грошы, якія яны зарабілі за свой жыццёвы шлях. Гэтыя грошы дзяржава павінна ім вярнуць.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, тым, хто не выкарыстаў свае чэкі „Маёмасць”, працягнуты тэрмін да 31.12.2020 года. Вось толькі магчымасці ўкласці іх выгадна няма. Па здароваму сэнсу тэрмін павінен быць працягнуты і пасля азначанай даты.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя