У Менскай саборнай мячэці адкрылі Музей ісламу
У Музеі ісламу, які адкрыўся ў Менскай саборнай мячэці, прадстаўлены унікальныя экспанаты, паведамляюць «Мінск-Навіны».
У экспазіцыю ўвайшлі артэфакты, сабраныя як у Беларусі, так і за яе межамі. Яны распавядаюць пра гісторыю ісламу на беларускіх землях, якой ужо больш за шэсць стагоддзяў.
– Ідэю стварэння музея мы выношвалі з моманту адкрыцця мячэці. Ён дазваляе распавесці, як арганічна на працягу стагоддзяў жыццё беларускіх мусульман ўплятаюцца ў агульныя клопаты ўсіх суседніх на гэтай цудоўнай зямлі. Мы заўсёды былі адзіныя ў працы, абароне межаў, нашы культуры ўзаемадапаўняльныя і ўзбагачалі адна адну, – адзначыў на цырымоніі адкрыцця музея муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Рэспублікі Беларусь Абу-Бекір Шабановіч.
Адкрыццё музея адзначылася унікальнай падзеяй. Спецрэйсам з Дагестана ў Менск даставілі бясцэнныя для мусульман рэліквіі – прадметы, якія належалі прароку Мухамаду, членам яго сям’і і бліжэйшым паплечнікам. Яны будуць прадстаўлены ў музеі на працягу трох дзён, 6, 7 і 8 снежня.