Перадкалядная казка для дурняў ад БТ



Вечар 7 снежня  2019 года „Панарама”. навіны ад першага беларускага канала – дэпалітызаваныя, як нават не ведаю для каго.

 Дзед Мароз сустракае ў Белавежскай Пушчы Снягурку з Антарктыды.

Дыктарка паведамляе, што Снягурка большую частку свайго жыцця, паводле легенды, жыве ў Антартктыдзе.

З Пінгвінамі.

А вось сёння радасная навіна – Снягурка прыехала.  

Дзед Мароз з радаснай усмешкай разважае перад камерай пра Пінгвінаў. 

Адчуваецца, што ён ўсё ведае, але даруе Снягрцы Пінгвінаў на перыяд святаў – не першы раз ужо – усё адно яна да іх вяртаецца штогод. 

Яшчэ адна навіна: журналіст бярэ „эксклюзіўнае інтрэв’ю” у сабакі – у Менскім аэрапорце здымаюць фільм „Пальма” –  расейскі аналаг „Хаціка”.

Сабака, якую на самай справе завуць не Пальма, стомлена гырчыць у мікрафон. 

У Сілічах адкрыўся сезон, карэспандэнт БТ упершню ў жыцці становіцца на сноўборд.

У Сочы Пуцін падараваў Лукашэнку рускі Самавар. 

А Лукашэнка Пуціну беларускія „кулінарные ізыскі”.

Спартоўцы падаравалі сіротам мячы. 

Перакалядная казка для дурняў. 

 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ