Кампанія „Стоп цэны” працягнецца вясной
Кампанія „Стоп цэны’’ будзе працягнутая гэтай вясной. Пра гэта паведаміў сустаршыня партыі левых ’’Справядлівы свет’’ Сяргей Калякін. На дадзены момант больш за восем тысяч подпісаў накіраваныя ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сітуацыя з сацыяльна-эканамічным станам грамадзян з кожным днём толькі пагаршаецца, – распавёў палітык:
– Перыяд, калі мы гэта пачалі рабіць, быў вельмі неспрыяльны. І людзі нават не хацелі пра гэта слухаць. Яны былі зашуганыя ўкраінскімі падзеямі. Але мы дамовіліся, што пройдзе зіма, і ў сакавіку стартуе другі тур кампаніі і збор подпісаў пад петыцыяй за тое, каб заробкі адпавядалі росту коштаў. І гэта актуальна, бо цэны, як я мяркую, у бліжэйшы час вырастуць адсоткаў на 25-30.
Рост цэн і інфляцыя – гэта тыя тэмы, якія цікавяць кожнага грамадзяніна Беларусі, – дадаў Сяргей Калякін. З яго словаў, гэтыя тэмы будуць актуальныя да таго часу, пакуль у краіне не будуць праведзеныя рэформы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sfera.fm