Сёлета беларусы здалі ў банкі на 640 млн даляраў больш, чым набылі
За студзень-лістапад насельніцтва Беларусі на чыстай аснове прадало банкам замежнай валюты на 640,8 млн даляраў больш, чым купіла, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка.
Так, за адзінаццаць месяцаў фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на 8 млрд 877,1 млн даляраў, а купілі — на 8 млрд 236,3 млн даляраў ЗША (у эквіваленце).
Пры гэтым чысты продаж наяўнай замежнай валюты фізічнымі асобамі за названы перыяд склаў 1 млрд 354,1 млн даляраў. За адзінаццаць месяцаў 2018 года гэты паказчык складаў 1 млрд 685,2 млн даляраў.
Паводле дадзеных Нацбанка, чыстая прапанова замежнай валюты ў студзені—лістападзе гэтага года сфармавалася на ўсіх сегментах рынку, уключаючы аперацыі банкаў і нерэзідэнтаў.
Спецыялісты рэгулятара раней звярталі ўвагу, што істотная чыстая прапанова замежнай валюты, якая назіраецца ў гэтым годзе, стварала перадумовы для ўмацавання беларускага рубля.
Акрамя таго, як адзначаюць у Нацбанку, чысты продаж замежнай валюты з боку насельніцтва з’яўляецца таксама адным з фактараў павелічэння золатавалютных рэзерваў у бягучым годзе.
На 1 снежня ЗВР склалі 9 млрд 158,9 млн даляраў ЗША, знізіўшыся за лістапад з-за выплат па дзярждоўгу на 34,9 млн даляраў ЗША, або на 0,4%.
belapan.by