Мядзведзеў можа прыехаць у Менск да канца года
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, якая раней працавала на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі, піша БелТА.
“Мы зараз размаўлялі з прэм’ер-міністрам Расеі, — сказаў Лукашэнка. — І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, недзе ў пераднавагоднія дні … мы недзе сустрэнемся. І не толькі з прэзідэнтам Расеі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм’ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычаць нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэтая размова з Дзмітрыем Анатольевічам адбылася”.
Лукашэнка дадаў, што Мядзведзеў не супраць прыехаць у Менск. “Магчыма, яшчэ прыйдзецца пасля 20-га снежня сустрэцца і з прэзідэнтам Расеі, каб ужо канчаткова расставіць кропкі над “i” па найважнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў і, галоўнае, нашых эканомік”, — сказаў Лукашэнка.