Ці будуць вучэнні з НАТА?



Былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі распавёў, чаму вучэнні з НАТА – гэта добра.

Начальнік Генштаба Алег Белаконеў распаваёў nn.by, што „Беларусь гатовая да сумесных вучэнняў з НАТА, ідуць нават перамовы пра магчымыя фарматы. Але гэта з той умовай, што НАТА будзе разумець: наш стратэгічны саюзнік – гэта Расея”.

Павел Казлоўскі: Калі вучэнні з НАТА пройдуць – гэта добра. У 1993-1994 гадах прадстаўнікі нашага міністэрства сустракаліся з калегамі з НАТА. Мы прысутнічалі на іх вучэннях, яны прыязджалі на нашы. Супрацоўніцтва было, таму чаму б яго не працягнуць?

РР: Ці магчымы ў сённяшніх умовах вучэнні з НАТА?

Павел Казлоўскі: Складана сказаць, бо паміж НАТА і Расеяй шмат супярэчнасцяў, а Беларусь уваходзіць у АДКБ. Можа быць, вучэнні пройдуць у фармаце не толькі з удзелам вайскоўцаў НАТА і Беларусі, але і Расеі, бо я ўпэўнены, што Масква дастаткова раўніва паставіцца да такіх ініцыятыў.

Але ўпэўнены, што сумесныя вучэнні дапамаглі б палепшыць стасункі, паменш будзе лязгання зброяй на мяжы. Асабіста я не выключаю, што такія вучэнні могуць прайсці, але пасля ўзгаднення пытання з расейскім кіраўніцтвам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя