Якія замежныя студэнты вучацца ў Беластоку?



Як выглядае іх нацыянальная культура і як патрапілі на вучобу ў Польшчу? Пра ўсё гэта можна даведацца на Культурных вечарах арганізаваных Цэнтрам падтрымкі студэнтаў з Усходу.

IMG_3085

Тэматычнае мерапрыемства прайшло ў беластоцкай кавярні «У старым кінатэатры». На гэты раз удзельнікі маглі пазнаёміцца між іншым з прэзентацыяй пра Беларусь, якую падрыхтавала Марыя Сербіна з Ліды:

 – Я раю прыходзіць на такія вечары – тут пазнаёмішся з іншай культурай, іншымі традыцыямі. Гэта вельмі цікава. Я захапілася гэтым і захацела распавесці пра сваю краіну – пра Беларусь. Навучыць такім падставовым словам: прывітанне, добры дзень, дабранач.

Культурныя вечары разлічаныя так на замежнікаў, якія вучацца ў Беластоку, так і польскіх студэнтаў.

А арганізуе іх Фонд Вакно на Усход.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя