Абноўленую гульню „Паўстанцы” прэзентуюць у менскім бары „Kalinoŭski”



Чаканая і абноўленая гульня „Паўстанцы”, якая ў картачным варыянце вяртала аматараў да падзеяў Беларусі 1863-га і 1864-га гадоў, будзе прэзентаваная ў Менску ўжо ў гэтую нядзелю – 15-га снежня. Да старай версіі дадалося некалькі цікавостак, якія дадуць больш інфарматыўнасці аматарам такога спосабу баўлення часу.

Выхад картачнай гульні „Паўстанцы” новай версіі стаў магчымы зборам грошаў талакою.

Кажа Антон Янкоўскі распрацоўшчык і суаўтар гульні „Паўстанцы”:

– Гульня прыйшла, мы вельмі рады. Вельмі прыемна, што праект, які мы выношвалі некалькі год, нарэшце дойдзе да людзей. Праект, які ўжо 6-7 год разам з намі ідзе і расце разам з намі, ён далей развіваецца. І мы з вялікім задавальненнем будзем рады, калі ўсе будуць гуляць у яго. Будуць атрымліваць нейкія эмоцыі і трошкі вучыць сваю гісторыю.

15-га снежня ў менскім бары „Kalinoŭski” пройдзе першая прэзентацыя гульні ў краіне. Другая прэзентацыя запланавана 18-га снежня ў Гародні.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя