„Касмічнае падарожжа” ад Галіны Горавай
У полацкай Мастацкай галерэі адкрылася выстава жывапісу Галіны Горавай „Касмічнае падарожжа”.
“Касмічнае падарожжа” – гэта спроба візуальнага асвойвання касмічнага атачэння, творчае судакрананне з таямніцамі касмічнай прасторы. Аўтарская серыя карцін “Світанне ў Сонечнай Сістэме” узбагачана інфармацыйна-пазнавальным матэрыялам.
На думку Галіны Горавай, на сённяшні момант менавіта мастацкая творчасць дае найбольш паўнавартасную магчымасць судакранання з прыгажосцю космасу. У жывапісных творах мастачкі нябесныя рухі, скупнасць газу і пылу, магутныя плыні касмічнай матэрыі, пранізаныя святлом, ствараюць дзівосныя далягляды, падобныя на міражы.
Выстава працуе да 24 жніўня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік